Пажар здарыўся 20 кастрычніка, удзень.
Выратавальнікам паведамілі, што гарыць надворная пабудова на вуліцы Макаўе. Калі прыехалі спецыялісты, з пабудовы вырываліся вялікія клубы дыму.
Аказалася, што гарыць летняя кухня. Гаспадар быў на месцы. Ён растлумачыў, што нядаўна вытапіў печку.
У выніку пажару летняя кухня выгарала знутры. Як распавялі ў вілейскім РАНС, цяпер па факце праводзяць праверку. Верагодна, прычынай пажару стала няспраўнасць печкі.
Вілейскі РАНС нагадвае, што неабходна своечасова рамантаваць печкі і не выкарыстоўваць іх, калі яны няспраўныя або не адпавядаюць патрабаванням.
• Текст доступен на языке: Русский