Фота УУС Мінскі аблвыканкам

Непаўналетнія з Мядзельскага раёна, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа ўчастковымі інспектарамі міліцыі прынялі ўдзел у творчай акцыі КВЗ «Восеньскі марафон». Разам з імі гулялі яшчэ тры каманды з рэгіёну.

У КВЗ прымалі ўдзел 4 каманды: 1) «Стрэльбы гумару» з Вілейскага раёна, 2) «Людзі Х» з Валожынскага раёна, 3) «Ад ДУШы» з Мядзельскага раёна і 4) «Зачапіла» з Маладзечанскага раёна.

Дзеці ўдзельнічалі ў 4 конкурсах: візітная картка, біятлон, конкурс адной песні і хатняе заданне.

Каманда Мядзельскага раёна «Ад ДУШы» заняла ганаровае другое месца падзяліўшы яго з камандай з Вілейскага раёна. Першае месца – Маладзечанскі раён; трэцяе – Валожынскі раён.

Капітан каманды Мядзельскага раёна атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Усе каманды справіліся з пастаўленымі перад імі задачамі, выканалі іх якасна і ад душы. Юнакам уручылі салодкія падарункі. У адказ інспекцыя па справах непаўналетніх Мядзельскага РАУС атрымалі выраб «Міліцыянер», зробленую рукамі рабят.