Фота naviny.by.

Перапіс насельніцтва выходзіць на фінішную прамую. На 20 кастрычніка, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у кампаніі ўзялі ўдзел чатыры мільёны васемсот восемдзесят чатыры тысячы, больш за ўсё ў Мінску.

Сёння стартуе трэці этап кампаніі. Перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах. Зараз спраўджваюцца адрасы. Адзначым, што пры правядзенні апытання перапісчык павінен прад’явіць спецыяльнае пасведчанне і пашпарт. Таксама ў яго з сабой будуць торба з лагатыпам перапісу і планшэт. Нагадаем, прыняць удзел у перапісе па-ранейшаму можна і на стацыянарных участках.

• Текст доступен на языке: Русский