У Смаргонскім раёне два чалавекі атрымалі апёкі, спрабуючы патушыць пажар на дачы, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка. Паведамленне аб пажары ў дачным доме ў садаводчым таварыстве “Дружа” каля вёскі Алянец пажарныя атрымалі ў 16.30. Да прыбыцця МНС агонь знішчыў дах і маёмасць, пашкодзіў сцены і перакрыцце.
Пры самастойным тушэнні пажару атрымалі апёкі 52-гадовая гаспадыня і яе 64-гадовы госць.
Мяркуецца, што пажар магла выклікаць неасцярожнасць або парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры зварачных працах.