У гэту пятніцу, 18 кастрычніка, у Вілейцы прайшоў святочны канцэрт да 60-годдзя вілейскай спартыўнай школы.

На мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы школы і трэнеры. Са святам таксама віншавалі былых вучняў. Райвыканкам падарыў сертыфікат на 2 тысячы рублёў, а аблвыканкам павіншаваў больш значнай сумай у 20 тысяч рублёў.

Зала вілейскага палаца культуры была поўнай.

Спартыўная школа адкрылася ў 1959 годзе. Спачатку яна спецыялізавалася па лёгкай атлетыцы, у 1960 годзе адкрылі аддзяленне акрабатыкі, ў 1968 годзе – аддзяленне скачкоў на батуце. А у 1980 – аддзяленне баскетбола і ў 2007 годзе адкрылі аддзяленне плавання.

На гэтым архіўным фота, зробленым 10 гадоў таму на святкаванні 50-годдзя школы, заснавальнік школы і першы яе дырэктар Віктар Чакалаў (справа) і трэнер па батуце Пётр Зайцаў.

Архіўнае фота РГ.
Дырэктар Вілейскай СДзюШАР Сяргей Гатаулін.
Ветэраны СДзЮШАР на сцэне канцэртнай залы спяваюць песні.
Спявае Мікалай Баёў.

Пётр Зайцаў – першы трэнер майстроў спорту міжнароднага класа па скачках на батуце – Таццяны Мамай, чэмпіёнкі Еўропы ў сінхронных скачках сярод юніёраў 1972 года, і Яўгена Дрэера, які ў 1986 годзе стаў бронзавым прызёрам ІХ Спартакіяды народаў СССР. Зайцаў таксама першы трэнер майстра спорта міжнароднага класа Івана Літвіновіча.

Трэнер па батуце Пётр Зайцаў. Сёлета стаў чалавекам года Вілейшчыны.
На сцэне лепшыя выпускнікі школы, якія праслаўлялі беларускі спорт і свой горад.
Пераможца шматлікіх міжнародных спаборніцтваў спартыўны акрабат Сяргей Мікуліч.

Бацькі выпускнікоў школы Аляксандра Барсаня і Дзмітрыя Шамовіча.
Ансамбль “Суквецце”.

На наступны дзень у суботу ў спартыўнай школе завяршыліся спаборніцтвы па акрабатыцы і скачках на дарожцы, якія пачаліся напярэдадні.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.