Хлопцы ў Ашмянах размалявалі дамы з-за групы ў сацыяльных сетках

У верасні ў Ашмянскі РАУС звярнуўся РУП «Ашмянскае ЖКГ». Арганізацыя прасіла правесці праверку і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да факту пашкоджання сцен фасадаў жылых дамоў № 8, 13, 15 па ул.Крынічная, №87 – па вул. Чырвонаармейская, №3 – па зав. Міцкевіча ў горадзе.

Ад канца ліпеня па жнівень гэтага года двое маладых людзей нанеслі розныя надпісы аўтамабільнай фарбай на фасады жылых дамоў. Надпісы наносіліся выключна ў цёмны час сутак.

Змест іх у быў з абрэвіятурай «OD», што азначае «Ашмянскі Дрыфт» – назва папулярнай у моладзевых колах групы ў сацыяльных сетках гумарыстычнай накіраванасці.

Фота osh.by

У ходзе правядзення праверкі фігурантамі была выдаленая з сацыяльных сетак.

Матэрыяльны ўрон склаў больш за 120 рублёў. Хлопцы пакрылі яго ў поўным аб’ёме.

Фота osh.by

У цяперашні час разглядаецца пытанне аб прыцягненні маладых людзей да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.9 КаАП РБ (наўмыснае пашкоджанне маёмасці). Дадзены артыкул прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь (1275 рублёў).