Астравец ад літоўскіх гарадоў падобнай велічыні адрозніваецца толькі помнікам Леніну ў цэнтры і дошкай гонару, і тым, што на ўскраіне будуюць новыя кварталы шматкватэрных дамоў. У іх паселяцца спецыялісты атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца непадалёк.

Нават праблемы падобныя. “Цэны растуць, а пенсіі і зарплаты – не”, – адказаў на пытанне, як жыццё, адзін з гараджан. Мужчына прыехаў Астравец з Украіны. Ён заўважыў:

– У Кіеве тое ж самае, толькі тут прэзідэнт не мяняецца, а ў нас мяняецца.

Мясцовыя СМІ называюць Астравец “горадам будучыні”. Сюды за апошнія некалькі гадоў з’ехаліся тысячы людзей. Гэта звязана з будаўніцтвам АЭС.

Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў АЭС Эдуард Свірыд сказаў DELFI, што цяпер у Астраўцы прыкладна 12 500 жыхароў.

– Плануецца, што гэты лік падвоіцца да 25 000, – сказаў ён.

Фота delfi.lt

Ходзяць чуткі, што ў ліку будучых работнікаў ёсць і работнікі Ігналінскай АЭС. Мясцовы жыхар, з якім гутарыў журналіст DELFI, сказаў, што будаўнічыя працы на АЭС ужо амаль завершаны, таму ўкраінцы патроху раз’язджаюцца. Аднак на іх месца прыязджаюць спецыялісты па атамнай энергетыцы з Расіі.

– Павінны прыехаць спецыялісты, гэта ж не чайнік, – сказаў мужчына.

На паўднёвым усходзе Астраўца за апошнія некалькі гадоў з’явіліся некалькі кварталаў шматкватэрных дамоў.

Фота delfi.lt

У гэтых сямі-і пяціпавярхоўках будуць жыць і ўжо жывуць работнікі станцыі. Там ужо адкрыта новая школа і дзіцячы сад.

– Будаўніцтва скончылася ў гэтым годзе, там жывуць будаўнікі, – сказала прадаве кіёска, які знаходзіцца непадалёк.

Фота delfi.lt

У Астраўцы ёсць некалькі гасцініц. Sun Hotel, у якім спыніліся журналісты DELFI, упрыгожаны партрэтамі барадатых мужчын і плюшавымі цацкамі.

У іншым гатэлі, па словах яе работніцы, часцей за ўсё спыняецца кіраўніцтва станцыі.

– У нас заўсёды занята, жывуць беларусы, расіяне, – сказала яна.

Фота delfi.lt

Галоўныя вуліцы Астраўца – Карла Маркса і Леніна, на іх скрыжаванні стаіць помнік Леніну.

Дамы ў Астраўцы адрозніваюцца яркімі колерамі, а самы яскравы прыклад кітчу – “Востраў любві” на возеры, які так названы, таму што сваёй формай ён нагадвае сэрца.

У Астраўцы шмат аптэк. Толькі Google Maps паказвае чатыры. Яшчэ адна форма бізнэсу – мэблевы магазін. Ёсць харчовыя крамы, кіёскі.

Фота delfi.lt

Кафэ ў горадзе няшмат, яны знаходзяцца альбо побач з гасцініцамі, альбо ў саміх гасцініцах. Калі ў вас паўстала пытанне, якая на смак кава, якую смажаць пры тэмпературы 110 градусаў, адказ на яго можна даведацца ў рэстаране Sun Hotel. Гэты вопыт уключаны ў кошт нумара.