«Рэгіянальная газета» запускае акцыю “Не губляй ніводнага дня”.

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by свае лепшыя фотаздымкі, зробленыя за 2019 год. Падзяліцеся з рэдакцыяй і чытачамі радаснымі момантамі года.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім іх для галасавання на сайце rh.by, і той, хто назбірае найбольшую колькасць галасоў, атрымае падарунак.

Акрамя таго, з дасланых фотаздымкаў калектыў рэдакцыі абярэ адзін, які размесцім на фірменным календары “РГ” на 2019 год. Той, хто даслаў здымак, які выбера рэдакцыя, таксама атрымае падарунак.

Сярод фотаздымкаў, на якіх будзе прысутнічаць тэма “Рэгіянальнай газеты”, рэдакцыя абярэ лепшы на яе погляд, а аўтара ўзнагародзяць.

У далейшым гэтыя здымкі могуць быць выкарыстаныя ў нашых публікацыях.

Дасылаць здымкі могуць нашы чытачы ад сённяшняга дня да 31 кастрычніка. 1 лістапада мы размесцім на нашым сайце галасаванне. 15 лістапада абвесцім вынікі акцыі.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Не губляй ніводнага дня».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

Як гэта было летась:

«Рэгіянальная газета» ўзнагародзіла пераможцаў акцыі «Не губляй ніводнага дня»

Галасаванне за найлепшае фота акцыі «Не губляй ніводнага дня!» адкрытае

• Текст доступен на языке: Русский