У Маладзечне з доказам злачынства затрымалі намесніка начальніка аднаго з падраздзяленняў чыгуначнага транспарту.
Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маладзечанскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама ўзялі фігуранта падчас атрымання хабар.
Дадзенае прадпрыемства ў Маладзечне спецыялізуецца на тэхнічным абслугоўванні і рамонце лакаматываў.
Падчас праверкі спецыялісты даведаліся, што намеснік начальніка прымаў узнагароджанні за станоўчае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Да таго ж, сам кіраўнік спрыяў таму, каб работнікі былі вымушаныя звяртацца да яго для спрыяльнага вырашэння сітуацыі.
Інфармацыя пацвердзілася. Падазраванага затрымалі з доказамі злачынства. Ён атрымліваў хабар у памеры трыста беларускіх рублёў. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта толькі частка незаконнай узнагароды.
Мужчына працаваў на прадпрыемстве на працягу трох гадоў. У дачыненні да 43-гадовага жыхара Мінска распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.