Адзін з магчымых варыянтаў устаноўкі ратонды. Ілюстрацыя забяспечаная аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.

Пра тое, што ў вілейскім гарадскім парку можа з’явіцца ратонда, паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.

Каб высветліць, дзе лепш паставіць новы аб’ект, у суполцы ў сацсетках запусцілі галасаванне. Прапанавалі некалькі варыянтаў: побач са скверам маці, збоку ЗАГСа, ад скрыжавання вуліц 17 Верасняі 1 Мая. Можна было таксама прапанаваць свой варыянт.

Галасавалі ад 15 да 18 кастрычніка. За тры дні прагаласавала 663 чалавекі. Амаль 50 працэнтаў прагаласавалі за варыянт – каля сквера маці.

Аднак было шмат каментароў, дзе вілейчукі не пагаджаліся з устаноўкай ратонды.  Многія выказаліся ў суполцы пра тое, што ў парку больш патрэбныя каруселі і што парк і без таго перагружаны рознымі аб’ектамі.

Былі таксама варыянты, што больш прымальнае месца для ратонды – ніжні парк.

• Текст доступен на языке: Русский