Ілюстрацыйнае фота tut.by.

Пра гэта паведамляе БелТА.

У 2021 годзе ў Маладзечне адкрыюць новую ўстанову адукацыі – вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад-пачатковая школа». Будаваць яго пачнуць у маі 2020 года.

ВПК «Дзіцячы сад-пачатковая школа» ў мікрараёне «Усходні» будзе разлічаны на 150 месцаў для дашкольнікаў і 321 – для малодшых школьнікаў.

Сёлета ў снежні плануюць пачаць будаўніцтва Цэнтра дашкольнай адукацыі ў Івянцы. Установа будзе разлічана на 230 месцаў. Увесці ў эксплуатацыю новабуд плануюць у другой палове 2020 года.

 

• Текст доступен на языке: Русский