Фота otyrar.kz

Пра гэта карэспандэнту паведаміў старшы інспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош. Здарэнне адбылося 18 кастрычніка на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Таміліна.

Каля сямі вечара 21-гадовы жыхар Вілейшчыны на BMW ехаў па Вялікім Гасцінцы з боку вуліцы Галіцкага ў накірунку Мінска. Калі паварочваў налева на скрыжаванні, не саступіў дарогу матацыклісту.

– Апошні ў выніку ДТЗ атрымаў траўмы. Яго даставілі ў траўматалогію Маладзечанскай ЦРБ, – расказаў Сяргей Бартош.

ДАІ праводзіць праверку здарэння.