Антыкварыят.

21 кастрычніка пры аглядзе аўтамабіля грамадзяніна Расіі, які ехаў з Літвы ў Беларусь, памежны нарад знайшоў каштоўнасці і антыкварыят.

Жыхар Растова вырашыў не дэклараваць антыкварны пярсцёнак, кішэнны гадзінннік, будзільнік, а таксама сталовае начынне і выбраў зялёны калідор. Усе гэтыя прадметы былі схаваныя ў пальчатачнай скрыні, дзвярных нішах, паліцах кабіны і ў багажніку.

Паводле папярэдняй ацэнкі, лыжкі і будзільнік зробленыя з золата, а пярсцёнак інкруставаны дыяментам.

Знойдзеныя вырабы канфіскавалі і перадалі супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні для правядзення экспертызы і ацэнкі іх кошту.

• Текст доступен на языке: Русский