Амбражэйчык падчас гульні. Фота прэс-службы Дынама-Маладзечна.

Абодвух форвардаў ўжо неаднаразова выклікалі ў склад зборнай, аднак на чэмпіянатах свету не выступалі.

У цяперашні час Дзмітрый Амбражэйчык мае ў сваім актыве 18 (6 + 12) ачкоў, у Паўла Баярчука на рахунку 14 (8 + 6) бамбардзірскіх балаў.

У спісе гульцоў, якіх хацеў бы бачыць на турніры галоўны трэнер, восем прадстаўнікоў мінскага «Дынама», Мікалай Стасенка з падмаскоўнага «Віцязя», Андрэй Бялевіч з ніжагародскага «Тарпеда», 12 хакеістаў з «Парыматч-Экстралігі», а таксама брамнік Канстанцін Шостак, які выступае ў МХЛ за чарапавецкі «Алмаз».

Склад зборнай Беларусі на першы вучэбна-трэніровачны збор сезона:

Брамнікі: Канстанцін Шостак (2000, «Алмаз», МХЛ), Ігар Брыкун (1986, «Юнацтва»);

Абаронцы: Мікалай Стасенка (1987, «Віцязь», КХЛ), Сяргей Багалейша (1990, «Шахцёр»), Андрэй Антонаў (1985), Яўген Нагачоў (1991 г., абодва – «Юнацтва»), Дзмітрый Знахарэнка (1993), Уладзіслаў Яроменка (1999 г.), Алег Явенка (1991), Кірыл Гатавец (1991 г., усе – «Дынама-Мінск»);

Нападаючыя: Андрэй Бялевіч (1997 г., «Тарпеда» НН, КХЛ), Станіслаў Лапачук (1992), Сяргей Дрозд (1990, абодва – «Юнацтва»), Сяргей Маляўка (1990), Аляксандр Маляўка (1990), Мікалай Сусла (1991 г., усе – «Нёман»), Дзмітрый Амбражэйчык (1995), Павел Баярчук (1990, абодва – «Дынама-Маладзечна»), Аляксандр Скорэнаў (1999, «Гомель»), Міхаіл Стэфановіч (1989), Арцём Дзямкоў (1989), Аляксандр Кагалеў (1994 г.), Ігар Мартынаў (1999, усе – «Дынама-Мінск», КХЛ).

Першы вучэбна-трэніровачны збор нацыянальнай каманды ў новым сезоне пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава стартуе 4 лістапада. Ад 7 да 9 лістапа зборная Беларусі згуляе ў Ліепае на Турніры чатырох нацый. Сапернікамі будуць каманды Латвіі, Славеніі і Францыі