Фота minskpass.by.

У Цэнтры традыцыйнай культуры ў Плябані сябры клуба «Кола» ладзяць вечарынку.

– Паблізу былога Віленскага тракту, недалёка ад касцёла, а цяпер царквы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, поруч з могілкамі паўстанцаў 1863 года ў пабудове, дзе месцілася плябань, а затым школа, а цяпер знаходзіцца цэнтр традыцыйнай культуры і побыту, мы ладзім вечарынку, – распавяла кіраўніца клуба Воля Трубач.

Імпрэза будзе 27 кастрычніка ў 17.30.

Будуць граць Аляксей Крукоўскі і Таццяна Матафонава. Прысмакі да гарбаты вітаюцца.