Фота sputnik.by.

18 кастрычніка, каля пяці гадзін вечара, у Маладзечне, на вуліцы Янкі Купалы, здарылася аварыя. 

Маладзечанка ехала на аўтамабілі «Пежо 206» па Янкі Купалы з боку Старога Места. Паварачваючы налева, яна не суступіла дарагу матацыклісту, які ехаў прама. У выніку машына і матацыкл сутыкнуліся.

Матацыкліст, таксама жыхар Маладзечна, атрымаў пашкоджанні. Аднак у бальніцу яго не забіралі. Медыкі агледзелі мужчыну, прызналі яго стан здавальняючым і адпусцілі дамоў, паведамілі ў аддзеле ДАІ Маладзечанскага РАУС.

 

• Текст доступен на языке: Русский