Пра тое, што на Вілейшчыне знік падлетак, паведаміла маці хлопчыка, жыхарка вёскі Кульшыно.
22 кастрычніка, каля дзесяці гадзін раніцы, 15-гадовы Пётр Плыгаўка пайшоў у Любанскую школу і дамоў не вярнуўся.
У Вілейскім РАУС адзначылі, што гэта не першы сыход хлопца з дому. Маці прасіла міліцыянераў правесці з сынам прафілактычную гутарку.
Прыкметы: рост – 180 сантыметраў, кароткія светлыя валасы, худы.
Быў апрануты ў камуфляжную куртку, джынсы, кашулю ў клетку.
Каму нешта вядома пра месцазнаходжанне Пятра Плыгаўкі, Вілейскі РАУС просіць паведаміць па тэлефонах (8 01771) 5-26-02, (8 029) 507-66-86 или по номеру 102.
• Текст доступен на языке: Русский