Фота fc-smorgon.by

Арцём Цяплоў і Мікіта Шугункоў пакідаюць ФК «Смаргонь», паведамляе прэс-служба клуба.

З абодвума футбалістамі скасаваны кантракты па пагадненні бакоў.

Мікіта Шугункоў правёў у гэтым сезоне 20 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку. Ён адзначыўся трыма галамі. Арцём Цяплоў выходзіў на поле ў 15 матчах чэмпіянату і ў адным матчы Кубка.