Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна 25 кастрычніка 2019 года праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Кіроўца і пешаход, паважайце пешаходны пераход!».

З пачатку года на тэрыторыі Маладзечанскага раёна зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 1 чалавек загінуў і 32 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 2 ДТЗ.

У 31 зарэгістраваным дарожна-транспартным здарэнні 7 адносяцца да ДТЗ, якія адбыліся на пешаходных пераходах.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння дарожна-транспартных здарэнняў на пешаходных пераходах, прапаганды выкарыстання флікераў і камізэлек падвышанай бачнасці ў цёмны час сутак, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна 25 кастрычніка 2019 года праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Кіроўца і пешаход, паважайце пешаходны пераход!».

З пачатку года супрацоўнікамі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага РАУС да адміністрацыйнай адказнасці па 18.14 ч.6 КаАП (не пропуск пешаходаў) прыцягнута больш 462 кіроўцаў.

Нагадваем, што згодна з артыкулам 18.14 ч.6 КаАП Рэспублікі Беларусь, за невыкананне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, а роўна не прадастаўленне асобай, якая кіравала транспартным сродкам перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

У ходзе гэтага мерапрыемства супрацоўнікамі ДАІ і іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі будзе праведзена ўзмоцненая адпрацоўка ў перыяды інтэнсіўнага перамяшчэння пешаходаў на нерэгуляваных пешаходных пераходах найбольш схільных рызыцы здзяйснення ДТЗ; праведзена тлумачальная праца сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі, АЗС па тлумачэнні прычын і ўмоў здзяйснення ДТЗ і рэкамендацый па бяспечных паводзінах на вуліцах і дарогах, абавязковага выкарыстання СВЭ ў цёмны час сутак.