Фота ostrovets.by

У апошні час усё часцей буслы гняздуюцца на гаспадарчых збудаваннях, апорах ліній электраперадачы і сувязі. А гэта прамая пагроза для папуляцыі: птушкі часта гінуць ад паражэння электратокам або ад сутыкнення з правадамі, ад узгарання гнёздаў альбо іх разбурэння пасля аварый на электрасетках.

Усё часцей у Міністэрства прыроды і яго тэрытарыяльныя органы паступаюць скаргі ад людзей пра разбурэнне арганізацыямі энергетыкі гнёздаў бусла.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства энергетыкі ў жніўні гэтага года правялі нараду, на якой вырашылі, што птушак неабходна адцягваць ад будаўніцтва гнёздаў на апорах паветраных ліній электраперадачы.

Для гэтага будуць ўсталёўваць штучныя платформы на розных бяспечных падставах – дахах будынкаў, дрэвах, спецыяльных слупах.

Больш за 20 тысяч пар белага бусла гняздуюцца ў Беларусі.