Фота аўтара.

23-24 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі правялі заклюны этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. У тройку лідараў увайшоў праект гімназіі «Логас».

Дыплом трэцяй ступені ад Міністэрства адукацыі ў намінацыі «Мая вялікая малая Радзіма» калектыў атрымаў за праект «Па Вілейшчыне з «Логас-тур». Стваральнікі праекта – педагог-арганізатар гімназіі Аксана Максімовіч і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Надзея Чално.

Творчая абарона праекта. Фота з сайта гімназіі “Логас”.

Як распавялі стваральнікі праекта, у гімназіі існуе турыстычная кампанія. Яна складаецца з вучняў 9-11 класаў. Для малодшых дзяцей, гімназістаў 5-8 класаў, кампанія праводзіць экскурсіі па Вілейцы і Вілейшчыне.

Экскурсіі могуць быць двухдзённымі і аднадзённымі, пешымі і на транспарце. Ёсць некалькі маршрутаў. Вось некаторыя з іх

Па Вілейцы:

  • Мемарыяльны комплекс «Памяці зніклых вёсак»
  • Вілейскае вадасховішча з наведваннем магілы абаронцы Вілейкі Міхаіла Львіцына
  • Вуліцы нашага горада

Па Вілейшчыне:

  • Вілейскія Хатыні – Любча, Боркі, Брыгідава, Старынкі
  •  Першая сусветная вайна
  • Вілія і яе берагі

Старшакласнікі ў турыстычнай кампаніі маюць свае функцыі. Адны працуюць як гіды, другія шукаюць цікавыя гістарычныя звесткі пра Вілейку і Вілейшчыну. Ёсць журналісты, які пішуць пра паходы і экскурсіі ў СМІ, рэкламныя агенты, якія ствараюць буклеты.

На абласным этапе каманда гімназіі заняла першае месца. На заключным этапе, дзе ўзялі бронзу, вучні і настаўнікі творча прадстаўлялі праект. У дзесяціхвілінным выступленні былі нават песні і танцы. Праект прадстаўлялі настаўнікі Аксана Максімовіч і Алена Балуш, а таксама вучні Мілана Градзюшка, Валерыя Руткоўская, Іван Чычын, Настасся Узгорак, Соф’я Сопрых, Ягор Вайцяхоўскі, Кірыл Лапацкі, Паліна Сыракваш.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский