Фота tuda-suda.by.

Сёлета Мядзел прызналі адным з лепшых гарадоў краіны па санітарным стане і добраўпарадкаванні. Пераможцаў выбіралі ў пяці катэгорыях. Мядзелу прысвоілі тытул «лепшы па санітарным стане і добраўпарадкаванні сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам да 10 тысяч жыхароў».

Узнагародай сталі пераходны вымпел, пасведчанне і грашовая прэмія — паўтары тысячы базавых велічынь, ці 38 250 рублёў.

Частка прэміі пайшла на заахвочванне работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у працы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы Мядзела.

А гэта — дванаццаць чалавек з камунгаса, столькі ж са сферы адукацыі, па шэсць з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пяць з раённай ветстанцыі, а таксама з ПМС, аўтапарку, вузла электрасувязі, прадстаўніцтва Белдзяржстраху, гасцінічнага комплексу «Мядзел», філіяла «Мінаблпаліва», райспажыўтаварыства, магазіна«Еўраопт» і іншыя.

70% сумы накіравана на набыццё малых архітэктурных форм для горада. У двары дома па вуліцы Школьнай з’явіўся новы гульнявы комплекс. Таксама набылі указальнікі вуліц, сметніцы і лаўкі. Некаторыя аб’екты ўжо ўстанавілі, некаторыя з’явяццана вуліцах горада ў бліжэйшы час.

 

• Текст доступен на языке: Русский