Здарэнне адбылося каля 16:30 у нядзелю, 6 кастрычніка ў магазіне “Зоаветмаркет”.

Крама размешчаная ў гандлёвым цэнтры “Тройка” па Вялікім Гасцінцы, 143.

Невядомыя мужчына і жанчына падазраюцца ў тым, што забралі чырвоны пакет. У ім быў фотаапарат, дзіцячае адзенне, плюшавы сабака. Пакет да гэтага пакінуў на паліцы адзін з наведнікаў.

Просім гэтых людзей звярнуцца ў маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: Маладзечна, Прытыцкага, 23, кабінет 208 або па тэлефоне (8-0176) 77-24-31.

• Текст доступен на языке: Русский