Пра гэта сёння карэспандэнту паведамілі ў Вілейскім РАУС.
Пра тое, што на Вілейшчыне,у вёсцы Кульшыно, знік падлетак, мы паведамлялі ўчора, 23 кастрычніка.
У той жа дзень, вечарам, Пётр Плыгаўка знайшоўся ў Докшыцкім раёне. З падлеткам усё добра.
Як паведамілі ў РАУС, хлопец не аднойчы сыходзіў здому. Так адбылося і на гэты раз. Міліцыянеры апыталі маці Пятра, дзе можа быць сын. Яна пералічыла некалькі месцаў, у тым ліку Докшыцкі раён, дзе жыве дзядзька хлопца.
Высветлілася, што падлетак там. Супрацоўнікі Вілейскага РАУС 23 кастрычніка ўвечары забралі хлопца і прывезлі яго дамоў.
• Текст доступен на языке: Русский