На афіцыйным сайце Занальнага архіва Маладзечна з’явіліся матэрыялы выстаў. У адным з матэрыялаў, прысвечаным Вілейшчыне ў міжваенны час, ёсць звесткі пра тое, як змяняліся назвы вуліц Вілейкі пасля прыходу саветаў.
Прапануем параўнаць некаторыя назвы
Старая назва | Новая назва |
Бандурскага | Чырвонаармейская |
Халопаўская | Стаханаўская |
Бернадскага | 1 Мая |
Завулак Гімназіі | Маякоўскага |
Ясная | Пушкінская |
Калеева | Чыгуначная |
Касцюшкі | М. Астроўскага |
11 Лістапада | 17 Верасня |
3 Мая | Кастрычніцкая |
Міцкевіча | Міцкевіча |
Орліч-Дрэшэра | Чапаева |
Арлоўская | Дзяржынскага |
Пілсудскага | Савецкая |
Парасянская | Планерная |
Рацкевіча | Молакава |
Садовая | Садовая |
Сянкевіча | Чайкоўскага |
Слабадская | Красіна |
Святаянская | Горкага |
Георгіеўская | Вадап’янава |
Георгіеўская плошча | Пляц Волі |
Завулак Школьны | Завулак Маякоўскага |
Вербавая | Інтэрнацыянальная |
Віленская | Сацыялістычная |
Жвіркі | Піянерская |
Звярніце ўвагу, што некаторыя назвы вуліц так і засталіся ў горадзе ад часу прыходу саветаў.
Крыху пра старыя і новыя назвы. 11 Лістапада – Дзень незалежнасці Польшчы. 3 Мая – Дзень польскай Канстытуцыі.
Густаў Орліч-Дрэшар – польскі генерал. Генрык Сянкевіч – польскі пісьменнік. Яго імем яшчэ называлася польская гімназія ў горадзе. Цяпер у тым будынку Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Васіль Молакаў – савецкі лётчык і ваеннаначальнік. Леанид Красин – расийски рэвалюцыянер.
• Текст доступен на языке: Русский