Фота Аксаны Ярашонак.

У выходныя будзе яшчэ адносна цёпла.

У суботу уначы і раніцай туман. Ноччу +5.. + 11°С, максімальная днём +13.. + 19°С.

У нядзелю днём +13.. + 20 ° С, па поўдні да + 22 ° С.

А вось у панядзелак, 28 кастрычніка, надвор’е абумовяць прахалодныя паветраныя масы з Балтыкі. Месцамі будзе парывісты вецер.

Ноччу +2.. + 8°С, па поўдні да + 10°С, днём +5.. + 12°С, па паўднёвым усходзе да + 14°С.

• Текст доступен на языке: Русский