Ясныя дні ў кастрычніку дазваляюць сонечным электрастанцыям працаваць на поўную магутнасць.
Так, у Вілейскім раёне, каля Ільі, фотамодулі актыўна паглынаюць святло і даюць дадатковыя кілаваты электрычнасці.
Усяго на станцыі знаходзіцца 12 энергаблокаў. Кожны з іх уключае ў сябе амаль тры тысячы сонечных панэляў, якія працуюць кожны дзень 24 на 7. Вынік – амаль 600 кВт * г электраэнергіі.
Дарэчы, у летні перыяд сонечная станцыя забяспечвае электрычнасцю на 100% дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр “Надзея”. Сонечныя ўстаноўкі ёсць і на тэрыторыі самога цэнтра – у фармаце міні. Кампактныя модулі для выпрацоўкі цеплавой энергіі ўстаноўлены на даху тэхнічных памяшканняў.
Пра тое, як у 2017 годзе адкрывалі гэтую электрастанцыю, можна пачытаць тут.
Яшчэ адна крыніца аднаўляльнай энергіі – вецер. Яго выкарыстоўваюць на раўніннай мясцовасці ў Мядзельскім раёне. Там працуе ветрапарк. Адзін генератар з лопасцямі, у залежнасці ад тэхнічных характарыстык, здольны выпрацаваць ад 250 да 1000 кВт * г.
• Текст доступен на языке: Русский