Дзмітры Асанаў. Фота belta.by.

Маладзечанец Дзмітры Асанаў, які выступае ў вагавой катэгорыі 64 кг, выйшаў у фінал баксёрскага турніру Сусветных ваенных гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за права аспрэчыць залаты медаль спартсмен з Маладзечна аднагалосным рашэннем суддзяў перамог расіяніна Аляксея Мазура – 5:0.

У вырашальным баі супернікам беларуса стане казахстанскі спартсмен Дзільмурат Міжітаў. Ён у сваім паўфінальным баі пераадолеў супраціў алжырца Ях’я Абідэлі (3:2).

На VII Сусветных ваенных гульнях у Кітаі, якія праходзяць з 18 па 27 кастрычніка, у 27 відах спорту спаборнічаюць больш 9,3 тыс. спартсменаў-ваеннаслужачых з 109 краін. У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 97 спартсменаў.

• Текст доступен на языке: Русский