Дзяржнагляд знайшоў 315 парушэнняў на аб’ектах у Смаргоні да «Дажынак»

Абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі” пройдзе ў Смаргоні 23 лістапада. Ужо практычна завершаны работы па аздабленні фасадаў будынкаў, выконваецца добраўпарадкаванне асноўных вуліц горада.

Інспекцыя дзяржбуднагляду ажыццяўляе маніторынг аб’ектаў будаўніцтва, праводзе выбарачныя праверкі.

За час падрыхтоўкі горада да свята праведзена 28 аглядаў і 2 маніторынга, выдадзены 28 прадпісанняў і 2 рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў патрабаванняў нарматыўных прававых актаў пры будаўніцтве, рэканструкцыі, капітальным рамонце аб’ектаў.

Усяго на аб’ектах выяўлена 315 парушэнняў, некаторыя з іх – паўторна.

На тых кіраўнікоў, хто рэагаваў недастаткова аператыўна альбо ігнараваў выдадзеныя прадпісанні, вынесена 5 пастаноў і 1 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях на агульную суму 879,75 беларускіх рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский