21 кастрычніка ў вёсцы Карпавічы, на Вілейшчыне, тры прыяцелі адзначалі дзень народзінаў былой жонкі аднаго з іх.
Калі выпілі, вырашылі пакатацца на машыне па аколіцах. Пасля вярнуліся і працягнулі святкаваць.
Калі гаспадар машыны заснуў, двое мужчын ўзялі яго машыну і зноў паехалі катацца. Гаспадар машыны прачнуўся, убачыў, што аўтамабіля няма на месцы, і выклікаў міліцыю.
Міліцыянеры і ўгоншчыкі прыехалі амаль адначасова.
– Гаспадар машыны ўжо не меў прэтэнзій да прыяцеляў, і, відаць, пашкадаваў, што выклікаў міліцыю. Бо пратаколы склалі на яго самога за тое, што ездзіў нецвярозы, без правоў і без тэхагляду, – расказала карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.
Па яе словах, спецыялісты дадуць прававую ацэнку дзеянням двух іншых фігурантаў і высвятляць, ці лічыць гэтае здарэнне ўгонам.
• Текст доступен на языке: Русский