Урачыстае закрыццё маладзечанскай праграмы тыдняў Германіі ў Беларусі адбылося 25 кастрычніка.
На сустрэчы прысутнічала першы дарадца пасольства ФРГ у Беларусі Ані Лютэр. Яна ацаніла, што Маладзечна ўжо традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў тыднях Германіі. А так адбываецца таму, што тут ёсць людзі, якія ахвотна прымаюць у сябе мерапрыемствы тыдняў і працуюць з арганізацыяй.
Спадарыня Лютэр адзначыла, што аднымі з лепшых былі літаратурны батл і фотаконкурс. І хаця яна нічога не мае супраць камп’ютарных гульняў і іншых сучасных тэхнічных магчымасцяў, нельга пераацаніць захапленне паэзіяй, літаратурай і мастацтвам.
На ўрачыстасці ўзнагародзілі пераможцаў конкурсных мерапрыемстваў у межах тыдняў. Яны атрымалі падарункі.

