Сёлета ў кастрычніку Савет міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.
31 снежня 2019 года не з’яўляецца выхадным. Беларусы на сайце petitions.by размясцілі петыцыю, дзе звяртаюцца да ўрада з просьбай зрабіць 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня выхаднымі ў 2019-2020 і ў наступныя гады.
На іх думку, змены станоўча адаб’юцца на адпачынку беларусаў, а таксама на эканамічным і палітычным жыцці.
На сёння петыцыю падпісалі больш за дзве тысячы чалавек.
• Текст доступен на языке: Русский