Першая ліга
У Першай лізе прайшоў 26 тур. Смаргонская каманда згуляла з «Хімікам» з Салігорска. Смаргонцы адзначыліся двума галамі ў першым тайме, але не змаглі ўтрымаць перавагу: сапернікі забілі двойчы пасля перапынку.
«Смаргонь» 2:2 «Хімік»
«Смаргонь»: 16′ – Дзяніс Гружэўскі, 24′ – Віталь Ганіч.
«Хімік»: 55′ – Кірыл Шакураў, 71′ – Аляксандр Пракапенка.
Другая ліга
Дзмітры Купнеўскі з Ашмянаў адзначыўся чатырма галамі і прынёс перамогу сваёй камандзе ў гэтую суботу.
«Энергетык» 0:5 «Ашмяны»
«Ашмяны»: 12′ – Дзмітры Купнеўскі, 18′ – Дзмітры Купнеўскі, 39′ – Аляксандр Князюк (аўтагол), 47′ – Дзмітры Купнеўскі (пенальці), 58′ – Дзмітры Купнеўскі (пенальці).
* * *
«Андэрдог» бярэ перамогу на выездзе ў Горках. Аляксей Бялевіч за чатыры хвіліны да канца сустрэчы забіў гол, пасля якога «Горкі» не змаглі рэабілітавацца.
«Горкі» 1:2 «Андэрдог»
«Горкі»: 22′ – Аляксандр Барсукоў.
«Андэрдог»: 15′ – Аляксандр Кротаў, 86′ – Аляксей Бялевіч.
* * *
Маладзечанцы зарабляюць яшчэ тры ачкі пасля матча з «Івацэвічамі». Дудо і Кнацько-Штэрк адзачыліся галамі ў другім тайме, а самі зялёна-белыя захавалі вароты ў недатыкальнасці.
«Маладзечна» 2:0 «Івацэвічы»
«Маладзечна»: 55′ – Уладзіслаў Кнацько-Штэрк, 65′ – Мікіта Дудо.