Як працаваць жанчыне ў службе таксі, як мара дзяўчынкі стаць баявым лётчыкам прывяла да працы ў МНС і як мужчыне працаваць даярам у жаночым калектыве. Аб гэтым гутарылі на другой частцы мерапрыемства «Разбураем гендарныя стэрэатыпы», якую зладзіла 26 кастрычніка Маладзечанская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На імпрэзе выступілі інспектар Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Ксенія Таратута, таксіст Святлана Набокава і дояр Яўген Магала. Святлана Набокава працуе ў таксі з чэрвеня гэтага года. Яна прызнаецца, што ў яе заўсёды была цікавасць да машын. З дзяцінства займалася мотакросам, а ў дзевяностых ганяла аўто з Еўропы. Потым адкрыла мэблевы бізнес, але праз нейкі час закрыла яго. Працу таксіста Святлане параіла дачка.

– Очень довольны, когда мамы могут позволить отправить ребенка от себя к бабушке. Потому что раньше если с ребятами, то всегда в сопровождении. А когда девушка подъезжает, то тогда спокойно, — кажа Святлана Набокава.

Яўген Магала працуе даяром у сельскай гаспадарцы чатыры гады. Ён адразу прызнаецца, што прыйшоў у прафесію з-за жылля, якое давала прадпрыемства. Яўген лічыць, што незалежна ад полу можна стаць лепшым у прафесіі, якую ты абраў:

– Поначалу были какие-то косые взгляды: ну, ты пошёл на женскую профессию. А сейчас нет, нормально.

Ксенія Таратута марыла стаць баявым лётчыкам, але падчас медкамісіі ёй параілі адкінуць гэту думку. Тады з’явіўся варыянт з МНС. Цяпер яна інспектар Маладзечанскага ГРАНС, праводзіць праверкі і маніторынгі. У аддзеле разам з Ксеніяй працуюць чатыры жанчыны. А калі яна толькі прыйшла працаваць, то ў Маладзечне стала першай жанчынай-інспектарам.

– В любом случае, если ты работаешь на должности, которая позволяет тебе стать выше званием, то ты получишь это звание. Есть женщины в министерстве, есть женщины-полковники, женщины-подполковники, то есть всё возможно. У нас нету женщин и мужчин на работе. Считается, что мы, работники МЧС, – мы все одинаковы, – пераконвае Ксенія Таратута.

Спікеры адзначылі, што ў сучасным свеце не варта дзяліць прафесіі на мужчынскія і жаночыя. Кожны можа стаць тым, кім ён хоча, даказваюць яны, і гендарныя стэрэатыпы ў грамадстве гэтаму не перашкодзяць.

• Текст доступен на языке: Русский