У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок расстралялі Расціслава Лапіцкага – арганізатара і кіраўніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Касута на Вілейшчыне 1 верасня 1928 года ў сям’і святара.

У патрыятычным руху быў ад 1944 года. У Мядзеле стварыў нелегальную моладзевую антыкамуністычную арганізацыю.

Расціслаў Лапіцкі. Фота з сайта Радыё Свабода.

15 чэрвеня 1950 года ў Маладзечне адбыўся суд над Лапіцкім і яго паплечнікамі. Іх абвінавачвалі не толькі ў «вражеской пропаганде», але і ў здзяйсненні тэрарыстычных актаў.

Сведчанні Расціслава Лапіцкага на судзе былі прамовамі-абвінавачаннямі рэжыму.

Ён гаварыў, як бальшавікі выгналі яго сям’ю зімою з хаты, як яны зневажаюць за веру ў Бога, закрываюць цэрквы і касцёлы, як прыніжаюць беларускую мову, як душаць людзей непамернымі падаткамі, даводзячы да самагубства.

Штогод на месца расстрэлу Расціслава Лапіцкага прыязджаюць на прыборку вілейскія актывісты.

Больш падрабязна пра Лапіцкага можна прачытаць тут.

 

• Текст доступен на языке: Русский