Фота history.rw.by.

Сёння электрацягнікі, што ідуць па чыгунцы з боку Маладзечна ў Мінск, затрымліваліся.

У афіцыйным каментары на сваім сайце прэс-цэнтр Беларускай чыгункі паведаміў прычыну затрымкі – на перагоне Уша-Алёхнавічы па прычыне тэхнічнай няспраўнасці спыніўся грузавы цягнік №2732. Гэта пацягнула спазненне шэрагу пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній.

Чытачка Алеся, якая паведаміла нам пра затрымку, паехала ў Мінск на маршрутцы. Прыехаўшы, сфатаграфавала табло на чыгуначным вакзале.

Табло на мінскім чыгуначным вакзале. Фота забяспечанае чытачкай.

З табло бачна, што электрычка «Алёхнавічы-Мінск» прыбывае са спазненнем на 20 хвілін, цягнік «Беларусь-Мінск» на пяць хвілін.

Увогуле ж, па інфармацыі Беларускай чыгункі, час спазнення складае ад 20 хвілін да 2 гадзін 40 хвілін.

• Текст доступен на языке: Русский