Фота altapress.ru.

На пульт Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіў сігнал трывогі з супермаркета па Вялікім Гасцінцы, распавяла карэспандэнту афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

На месца выкліку выбылі супрацоўнікі міліцыі. Аказалася, ахоўнік крамы затрымаў 43-гадовага маладзечанца, які спрабаваў пакінуць будынак з неаплочаным таварам – прадуктамі харчавання.

Падазраванага праваахоўнікі даставілі ў райаддзел і адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Фігурант знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, выкрадзенае ў яго канфіскавалі.

За замах на рабаванне мужчыну пагражае крымінальная адказнасць. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Міліцыя Маладзечана праводзіць маніторынг крамаў і аб’екты грамадскага харчавання. Правяраюць, ці спрацоўваюць камеры назірання, ці правільна захоўваюцца запісы з іх.

• Текст доступен на языке: Русский