У міліцыю Маладзечна звярнулася 34-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына паведаміла, што ад 17 па 24 верасня пры нявысветленых абставінах знік дзіцячы трохколавы ровар.
Ровар – з рамай чорна-чырвонага колеру, дахам-капюшонам і ручкай. Ён стаяў у памяшканні для захоўвання калясак і ровараў у інтэрнаце па вуліцы Галіцкага 12-а.

Матэрыяльны ўрон гараджанка ацаніла ў 120 рублёў.
Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, як знік ровар. У сувязі з гэтым просяць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне ровара альбо бачылі яго, звярнуцца па тэлефонах (8 033) 320-60-70, (8 0176) 77-16-56 у Маладзечанскае РАУС альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.
• Текст доступен на языке: Русский