Пра гэта нам паведаміла наша чытачка Алеся.
– Каля 11.00 прыйшла купляць білет на электрычку «Мінск-Маладзечна». Мне кажуць, што білет я набыць магу, але ў бліжэйшыя пару гадзін з горада не выеду. Цягнікі па нейкай прычыне ад’ехалі ад Маладзечна і стаяць на чыгунцы, – распавяла чытачка.
У кіраўніцтве маладзечанскага чыгуначнага вакзала паведамілі, што з Маладзечна ўсе цягнікі выйшлі па раскладзе. За далейшым каментаром накіравалі на Беларускую чыгунку. У даведачным цэнтры растлумачылі, што пытанне не ў іх кампетэнцыі.
Журналісты «Рэгіянальнай газеты» пасля 11.00 выязджалі на два пераезды ў Маладзечна. Там цягнікоў не было.
«Рэгіянальная газета» рыхтуе афіцыйны запыт на Беларускую чыгунку.
• Текст доступен на языке: Русский