Фота zp.net.ru.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала метадычныя рэкамендацыі для педагогаў пра тое, якія асноўныя прыкметы ўжывання дзецьмі псіхаактыўных рэчываў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя рэкамендацыі атрымаюць больш шырокае распаўсюджванне, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях распаўсюджвання наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі.

– Як служба, якая ў першую чаргу павінна займацца лячэннем і медыцынскай рэабілітацыяй нарказалежных, мы, як ніхто іншы, разумеем, што найбольш эфектыўны метад – гэта ўсё ж такі прафілактыка. Таму што лячэнне нарказалежных – вельмі складаны працэс нават з ужываннем усіх сучасных сродкаў, такіх як псіхакарэкцыя, медыкаментознае лячэнне. Частата рэцыдываў дасягае 80-85%. Таму асноўная задача – не дапусціць залежнасці, – сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што Міністэрства аховы здароўя ў гэтым плане шчыльна працуе з педагогамі:

– Мы распрацавалі метадычныя рэкамендацыі для педагогаў пра тое, якія асноўныя прыкметы ўжывання дзецьмі псіхаактыўных рэчываў. Яны ёсць як на сайтах медустаноў, так і на сайтах школ. Будзем больш шырока распаўсюджваць гэта для шырокай грамадскасці.

Ён падкрэсліў, што вельмі важна заўважыць першасны кантакт падлетка, маладога чалавека з псіхаактыўных рэчываў і прыняць адэкватныя меры. Першы кантакт з наркотыкамі часта адбываецца ў школьным узросце.

– Важна яго не прапусціць, – сказаў ён. – На жаль, у гэты момант побач аказваюцца не выкладчыкі і медыцынскія работнікі, а сябры, пазней – бацькі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, задзевяць месяцаў бягучага года заўважылі 14 непаўналетніх у стане наркатычнай інтаксікацыі. Сярод падлеткаў, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, 80% – навучэнцы прафтэхвучылішчаў, каледжаў, ВНУ.