Фота antaranews.com.

Выратавальныя службы на востраве Балі шукаюць 34-гадовага турыста з Беларусі, што, як мяркуецца, сарваўся з 130-метровай скалы падчас спробы зрабіць сэлфі. Пра гэта піша Tut.by.

27 кастрычніка, у 7.30, мы атрымалі інфармацыю ад людзей, што замежнік мог зваліцца са скалы падчас здымкі сэлфі, — распавялі ў паліцыі.

Усё здарылася на ўцёсе Tanjung Mebulu ў акрузе Бадунг на поўдні інданэзійскай выспы Балі. Непадалёк знайшлі арандаваную машыну, а ўнутры — пашпарт на імя беларуса. Мяркуюць, што мужчына прыехаў на ўцёс адзін і мог зваліцца, паслізнуўшыся.

У той жа дзень да месца накіравалі ратавальнікаў, але аперацыю адклалі на дзень з-за дрэннай бачнасці ва ўмовах цяжкадаступнай мясцовасці — вышыня скалы больш за 130 метраў.

Сёння да падножжа скалы спусціўся адзін выратавальнік, але мужчыну не знайшлі.

Не выключаюць, што беларуса магло б перанесці прылівам. Пошук працягваецца, імаверна, задзейнічаюць і верталёт.

• Текст доступен на языке: Русский