Следчы камітэт высвятляе абставіны ДТЗ у Астравецкім раёне, у якім загінуў пасажыр

Па дадзеных следства, 27 кастрычніка каля 05.00 паблізу Астраўца на аўтамабільнай дарозе Р-48 «Варона-Ашмяны-Юрацішкі-Іўе» 39-гадовы мужчына кіраваў легкавым аўтамабілем і не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У момант ДТЗ ў аўтамабілі таксама знаходзіўся 31-гадовы знаёмы кіроўцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Аўтамабіль перакуліўся на прамой дарозе: п’яны кіроўца не траўмаваўся, а пасажыр загінуў

Устаноўлена, што абодва мужчыны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Перад паездкай яны ў кампаніі агульных знаёмых ужывалі алкаголь. Па выніках агляду ў кіроўцы ў парах выдыханага паветра ўтрыманне алкаголю склала 1,37 праміле. З месца ДТЗ 39-мужчына схаваўся, аднак у хуткім часе ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Фота sk.gov.by.

Астравецкі раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да вадзіцеля ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Падазраваны дапытаны, з яго удзелам праведзена праверка паказанняў на месцы. Следчымі агледжана месца здарэння, прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская і аўтатэхнічнай. Вывучаецца асоба падазронага, устанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства.

Следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія сталі сведкамі і відавочцамі дадзенага ДТЗ, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: 8-0152-724040 (кругласутачна).