У панядзелак, 28 кастрычніка, у Астравецкім райвыканкаме прайшла традыцыйная планёрка. Яе правёў першы намеснік старшыні Іван Карніла.
Карніла выказаўся пра тое, што Астравец больш чысты горад, чым Смаргонь.
– На днях пабываў у Смаргоні. І мне здалося, што Астравец чысцей Вельмі гэтаму рады, аднак пытанне аб уборцы смецця на вуліцах нашага горада трэба працягваць кантраляваць. Парадак неабходна падтрымліваць.