Фота osh.by.

У мінулую суботу ў Ашмянскім раёне адбылося закрыццё веласезона.

Аматары веласіпеднага руху адправіліся ў аграгарадок Баруны, дзе падвялі вынікі года, на працягу якога праведзена 32 выезду як па тэрыторыі Беларусі (Мір, Налібоцкая пушча, Вілейскае вадасховішча, Нарач), так і за межы краіны – у Літоўскую Рэспубліку.

Памятнымі медалямі ўзнагароджаны самыя актыўныя веласіпедысты, якія ажыццявілі вялікую колькасць выездаў у сезоне (Валер Кірдзік, Людміла Бельская, Таццяна Кардзіс, Анастасія Коўгер). Медаль «За самую доўгую дыстанцыю» ўручана Аляксею Макейчыку, які праехаў на ровары за дзень 250 кіламетраў.

Фота osh.by.