Фота news-r.ru.

Інцыдэнт здарыўся каля 21-й гадзіны ў адным з гарадскіх бараў па Вялікм Гасцінцы. Двое знаёмых распівалі спіртныя напоі. Па словах работнікаў установы, на той момант яны былі адзінымі наведвальнікамі.

Калі адзін з таварышаў пакінуў бар, другі сыходзіць не збіраўся і запатрабаваў працягу застолля.

Вырашыўшы, што працаўніца ўстановы не звяртае на яго ўвагі, наведвальнік разбіў аб зямлю талерку.

Калі бармэн наблізілася да мужчыны, каб сабраць аскепкі пабітага посуду, фігурант славесна накінуўся на яе, абяцаючы правучыць.

Затым мужчына нечакана схапіў работніцу бара за шыю і некалькі разоў ударыў яе галавой аб драўляную лаўку.

Ад далейшай расправы жанчыну выратаваў повар, які прыбег на крыкі аб дапамозе і паспрабаваў уціхамірыць наведніка. Знайшоўшы момант, шакаваная жанчына націснула трывожную кнопку.

На паведамленне  выбылі праваахоўнікі. Дэбашыр паспрабаваў схавацца, але неўзабаве паблізу бара яго затрымалі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянеры даставілі правапарушальніка ў Маладзечанскі РАУС для разбору.

Медыцынскі агляд паказала 2,3 праміле алкаголю ў крыві мужчыны. Фігурант не адмаўляў сваю віну ў супрацьпраўных дзеяннях, аднак настойваў, што жанчына сама вінаватая.

У дзеяннях парушальніка угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства), санкцыя якой прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.