Фота products.propto.ru.

Ашмянскія міліцыянеры праводзілі рэйды па спыненні абароту самагону.

Адпрацоўвалі вёску Пагіры. Там яны наведалі 46-гадовага мужчыну. Той, пабачыўшы міліцыю, вырашыў распавесці, што якраз цяпер у яго ў хляве варыцца самагон.

У памяшканні знайшлі самагонны апарат, 12 літраў гатовага да ўжывання самагону і 243 літры самагоннай брагі.

Са слоў фігуранта самагон ён хацеў выпіць сам. Раней да адміністрацыйнай адказнасці за падобныя правапарушэнні мужчына не прыцягваўся.

• Текст доступен на языке: Русский