Фота veteran-dv.ru.

Да канца года трывожныя кнопкі паставяць практычна ва ўсіх установах адукацыі, піша БелТА.

Міністэрства распрацавала тыпавыя правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, якія прапаную абмеркаваць сёння на пасяджэнні і ў наступным зацвердзіць загадам, сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, профільнае ведамства вывучыла, як у асобных установах адукацыі выконваюцца даручэнні па арганізацыі прапускнога рэжыму і абмежавання выкарыстання мабільных тэлефонаў падчас заняткаў.

– Калі на месцах не будуць прыняты меры па іх ужыванні, то гэта будуць усяго толькі чарговыя рэкамендацыі на паперы, – адзначыў міністр.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што сёння ў пытаннях выхавання дзяцей сям’я і школа павінны ўзаемадзейнічаць.

– Давайце спынім спрэчкі аб тым, хто ж больш у адказе за дзяцей: сям’я або школа. Школа павінна і вучыць, і выхоўваць, а педагогі несці адказнасць як за навучальныя дасягненні, так і за выхаванасць навучэнцаў. Нам трэба арганізаваць сямейнае выхаванне, і арганізуючым пачаткам павінна быць школа, – сказаў ён.

Міністар дадаў, што ў суботу  на базе школ мэтазгодна арганізоўваць пасяджэнні бацькоўскіх клубаў, на якіх бы самі бацькі ініцыявалі абмеркаванне найважнейшых пытанняў, звязаных з праблемамі ў выхаванні дзяцей, а кансультацыі ім аказвалі вопытныя педагогі, псіхолагі, навукоўцы, кваліфікаваныя спецыялісты МУС, Міністэрства аховы здароўя.

• Текст доступен на языке: Русский