Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, абурыўся месячнымі чэргамі на правядзенне аперацый і даручыў разабрацца ў гэтым пытанні, перадае БЕЛТА.

«Хіба гэта парадак, што па два-тры месяцы людзі стаяць у чарзе, і празрыстасці ў чарзе няма?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, напярэдадні яго наведвання РНПЦ тут пабывалі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. У гутарцы з дактарамі і пацыентамі яны выявілі праблемы.