8 лістапада ў 10.00 кожны з вас можа далучыцца да талакі, што ладзяць актывісты ў Крэве.
– Дапамагчы захаваць спадчыну Крэва, можна далучыўшыся да талакі на габрэйскіх могілках, – кажа мясцовы жыхар і арганізатар Сяргей Гапон.
Вас чакае шпацыр па габрэйскіх мясцінах мястэчка, камплект чароўных паштовак з краявідамі Крэва, кава з пачастункамі і праца на могілках.
Інструменты раздадуць на месцы.
Кантактны тэлефон: (+37529) 7085287 – Сяргей Гапон.
• Текст доступен на языке: Русский