На Ашмяншчыне кіроўца грузавіка збіў веласіпедыста. Той памёр на месцы

Сёння, каля 7.30 гадзін, на 106 км аўтамабільнай дарогі Лынтупы-Свір-Смаргонь-Крэва-Гальшаны кіроўца грузавога аўтамабіля Volvo з прычэпам, пры выкананні абгону здзейсніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся на сустрэчу, паведамляе Следчы камітэт.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 56-гадовы мужчына памёр на месцы ДТЗ.

Следча-аператыўная група ў цяперашні час аглядае месца здарэння, фіксуецца карціна, праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Ашмянскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 37-гадовага вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны высвятляюцца.

• Текст доступен на языке: Русский